ISO 3166-1

ISO 3166-1 — першая частка стандарту ISO 3166, які ўтрымоўвае коды назваў краін і падпарадкаваных тэрыторый. Упершыню апублікаваная ў 1974 годзе. Вызначае тры розных коды для кожнай краіны:

240 краін і іх тэрыторый маюць свае коды. У адпаведнасці з агенцтвам па стандартах ISO 3166 Архівавана 15 мая 2007., краіна або тэрыторыя павінна быць уключаная ў бюлетэнь ААН Назвы краін або ў кады краін і рэгіёнаў для выкарыстання ў статыстыцы статыстычнага аддзела ААН. Дзеля таго, каб быць уключанай у бюлетэнь, краіна або тэрыторыя павінна адпавядаць якой-небудзь з ніжэйпералічаных умоў:

  • быць членам ААН
  • быць членам якога-небудзь спецыялізаванага агенцтва ААН
  • удзельнічаць у складанні збору законаў Міжнароднага Суда.

Краіна або рэгіён атрымлівае новы код пры змене назвы, а лікавы код змяняецца пры змяненні межаў. Некаторыя коды рэзервуюцца, напрыклад, рэзервуюцца састарэлыя коды.

ISO 3166-1 — не адзіны стандарт для кодаў краін. МАК і ФІФА маюць свае ўласныя спісы.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne